Праект Ankhagram задуманы ў 2005 годзе. Калі было жаданьне ня ўпісваць музыку ў нейкія рамкі, як то стыль, жанр, тэхніка ігры й да таго падобныя стандарты, узьнікла ідэя стварыць нешта сваё. На хвалі асабістых інтарэсаў ды музычных зацікаўленасьцяў, Ankhagram прапаноўвала ў дэма Doom, Death і Darkness сумесь зь некалькіх жанраў ды стыляў, такіх як Death-black metal (вакал), Gothic metal (звычайная мэлядычнасьць музыкі), Doom metal (тэксты).
У спліце ‘Suicidal Chaos’ зьявіліся першыя экспэрымэнты з doom-гучаньнем і стылістыкай. На пачатку 2006 году выходзіць сынгл ‘When the Shadows Die’, з аднайменным трэкам у альбомнай ды аркестравай вэрсіях. Альбом 2006 году Reankharnation выдадзены ў Францыі, лэйблам Gorification Musix. Менавіта яны назвалі гэтую музыку агульным стылемDark Metal. Альбом быў дапоўнены двума бонус-трэкамі і выдадзены ў касэтным фармаце.
2007 год стаў пераломным для стылю й жанру. Менавіта ў гэтым годзе быў запісаны паўнаварты альбом зь перавагай уплыву Funeral doom metal. Пад уплывам такіх гуртоў якShape Of Despair і Ea альбом атрымаўся менавіта такім, якім ён ёсьць. Вельмі цяжка далося ўкладаньне матэрыялу для эмацыйнага, псыхалягічнага й нават фізычнага стану. Менавіта ‘Neverending Sorrow’ вызначыў далейшае стылістычнае разьвіцьцё Ankhagram. Уся ўвага была засяроджаная на Doom metal, бо толькі гэты жанр дазволіў паўнавартасна перадаць асуджаны й спустошаны стан чалавека й пустэчу ды холад, якія яго атачаюць. Так жа сама, 2007 год стаўся адметным праз удзел Ankhagram у дыскуDoom-Art.ru Compilation 2007.
У чэрвені 2008 году выходзіць новы альбом ‘Under Ruins’, які стаўся лягічным завершаньнем ідэйнага боку альбому ‘Neverending Sorrow’, у 2009 годзе альбом выдаецца на лэйбле Satanarsa Records.
У тым самым 2008 годзе ўласнымі намаганьнямі выдаецца кампіляцыя ‘Letters From The Past vol.1’, якая ўтрымлівала нявыдадзеныя песьні ды кавэр-вэрсіі.
Па двухгадовым зацішшы, Ankhagram бярэ ўдзел у трыб’юце да ўральскага Doom metal гурта Autumn, з darkwave кавэрам песьні ‘Shine On Me!’, трыб’ют пад назвай ‘A tribute toAutumn’ убачыў сьвет улетку 2010 году на лэйбле Satanarsa Records. Адразу пасьля трыб’юту Ankhagram адзначылася ў спліце ‘The Gardens Of Soulles’ з гуртом Renascentia. Тады ж, у 2010 годзе, на вядомым лэйбле Stygian Crypt Productions выходзіць перавыданьне альбому ‘Neverending Sorrow’, які прайшоў поўны рэмастэрынг.
На лэйбле ‘Silent Time Nois’ выходзіць новы альбом Ankhagram ‘Where Are You Now’, выкананы ў клясычнай для Ankhagram манеры. У альбоме ўтрымліваецца кавэр-вэрсія песьні ‘Kingdom of Darkness’ з дэма 2005 году ды кавэр-вэрсія песьні Kids, гурта MGMT.
14 студзеня 2012 году на афіцыйнай старонцы Ankhagram у сацыяльнай сетцы Google Plus быў прапанаваны кліп на кампазыцыю ‘Thoughts’, з новага аднайменнага альбому.
Апісаньне:
Музыка гурта ўяўляе сабой цэлы букет з разнастайных стылістычных накірункаў але аб’яднаных адзіным doom’авым гучаньнем ды атмасфэрай. Цяжкі гітарны гук разам з добрай клявішнай складовай ствараюць сапраўды арыгінальнае, на тле іншых расійскіх фармацый, гучаньне. Лірыка англамоўная, карыстаецца гроўл + іншыя экстрэмальныя вакалы.
© www.doom-art.ru
Ankhagram – гэта праект аднаго чалавека ад Dead, які вагаецца паміж выкананьнем Doom/Death, Funeral doom і Slow gothic metal. Разнастайныя імёны, якія могуць быць зьвязаныя з музыкай Anakhagram, гэта: Shape of Despair, Runemagick, Mystical Gate, The Sisters of Mercy і Paradise Lost. Прынамсі, некаторыя зь песьняў утрымліваюць актыўнае выкарыстаньне клявішных. Ня ўсе іхнія песьні Doom metal, і мы ня можам ручацца, што ўсе рэлізы гэта «сапраўдны» Doom metal.
Дыскаграфія:
Поўнафарматныя альбомы:
‘Doom, Death and Darkness’ – дэма (2005)
‘Reankharnation’ (2006) – Gorification Musix
‘Neverending Sorrow’ (2007–2010) – Stygian Crypt Products
‘Under Ruins’ (2008) – Satanarsa Records
‘Where Are You Now’ (2010) – Silent Time Noise Records
Спліты:
Ankhagram split Satan Crux – ‘Suicidal Chaos’ (2006)
Ankhagram split Renascentia – ‘The Gardens Of Soulless’ (2010)
Сынглы:
‘When the Shadows Die’ (2006)
Кампіляцыі:
Doom-ART.RU Compliation 2007 – Backfire Prod.
Letters From The Past vol.1 (covers and unreleased 2005-2008)
A Tribute to Autumn 2010 – Satanarsa Prod.